Дасьледваньне раёну Радашковіч для Іглуфэста.

Дасьледваньне раёну Радашковіч для Іглуфэста

справаздача

1. Зьнікненньне трохкутніка лесу ля прыпынку Пралескі.
Нажаль вялікі лесамасіў ператварыўся на пустыню з маркотным ландшафтам. Няма больш з намі файнага месца для тралея панад чыгункай і файныя пагоркі-дзюны дашчэнт закатаныя бульдозерамі. Дрэваў вядома ж таксама няма.

 

2. Праз новы КПП баластнага карьеру на Пралесках праходзім без клопатаў, хоць на ім позначана, што праход забаронены. Стары КПП на карьеры абыходзім зьлева па чыгунцы, хоць падаецца наша зьяўленьне ўсім да ліхтара. Але, дарэчы, вэбкамера на будцы ўсталявана.

 

3. Па карьеру персоўвацца прыемна, робім фотасессію на дыназаўрыку. Падаецца карьер трохі пашырыўся да самай горкі, на якой у масьленіцу граюцца у Караля Гары. І з гары добра было б ладзіць тралей. Перапад вышыні 10м, і пад лініяй някепская такая прорва.

 

4. Для Іглубудаўніцтва дасьледвалі паўночнае поле. На ўскрайку яно будзе добра агароджвацца ад прамянёў сонца шатамі дрэваў. Глыбіня сьнегу 20-30 сантымэтраў. Сьнег шчэ не зьляжаўся і выпілаваныя рукамі блокі няздатныя для будоўлі, але з часам цэ выправіцца.

5. Повязань. Добрыя месцы для паркоўкі, есьць канал пад ільдом і рэчка Вязынка. Стромкі склон вала канала да рэчкі можна выкарыстоўваць для гульбішчаў. Ля поля ёсьць некалькі закуткоў для лагера.

6. Млын. Знайшлі толькі адзін, які на ўваходзе ў Вязынку. Ад павязаньскага млына рэшткаў ня бачна.

iglufest


На старонку мерапрыемства Іглу Фэст 2017